Запрашаем на лекцыю “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XІІІ – XVI стст.)”
Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства ў XІІІ–XVI стст. на беларускіх землях.
На лекцыі можна будзе:
- даведацца пра пропаведзь хрысціянства на нашых землях;
- пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
- адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
- убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты;
- пазнаць вядомых асоб у гісторыі хрысціянства Беларусі.
Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця гісторыі хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.
Лектар: навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.
Лекцыя № 2 “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XІІІ – XVI стст.)” адбудзецца 22 сакавіка (серада) у 18.15.
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск
Уваход вольны. Будзем удзячныя за ахвяраванні.
Паводле https://samaranin.by/
|