Пошук

Каляндар

 

У Мінску з удзелам біскупаў і прадстаўніка Папы Францішка цэлебравалася святая Імша ў дзень пахавання Бэнэдыкта XVI  


У Мінску з удзелам біскупаў і прадстаўніка Папы Францішка цэлебравалася святая Імша ў дзень пахавання Бэнэдыкта XVI5 студзеня, у дзень пахавання Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць 31 снежня 2022 года, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша за супакой душы спачылага Папы эмэрыта.


Узначаліў цэлебрацыю Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяыцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. У святой Імшы ўзялі ўдзел таксама прадстаўнік Папы Францішка, саветнік Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Джон Джон Каларакал, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, якога 21 верасня 2007 года Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім.

 

Заслужаны іерарх прамовіў гамілію, у якой узгадаў асноўныя заслугі спачылага Папы эмэрыта — выдатнага тэолага сучаснасці і чалавека святога жыцця.

 

«Бэнэдыкт XVI перайшоў да гісторыі, але яго вучэнне застаецца актуальным, бо характарызуецца незвычайнай тэалагічнай глыбінёй і пастырскім клопатам. Каталіцкі Касцёл і свет страціў самага вялікага тэолага сучаснасці, якога можна назваць „Аўгустынам нашага часу“.

 

Нездарма былы прэфект Кангрэгацыі веравучэння Кардынал Герхард Мюллер кажа, што Папа Бэнэдыкт заслугоўвае тытулу „доктара Касцёла нашага часу“»,— адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

 

Іерарх узгадаў тры энцыклікі Бэнэдыкта XVI: Deus caritas est — «Бог ёсць любоў» пра хрысціянскую любоў, Spe salvi — «Збаўленыя надзеяй» пра хрысціянсую надзею і Caritas in veritate — «Любоў у праўдзе» пра інтэгральнае развіццё чалавека ў любові і праўдзе, зазначыўшы, што ўсе яны перакладзеныя на беларускую мову. Арцыбіскуп дадаў, што, «паводле Папы Ратцынгера, сутнасць хрысціянства — гэта не ідэя, не дактрына і не сістэма маральных нормаў, але спатканне з Езусам, які з’яўляецца цэнтрам нашай веры».

 

Арцыпастыр падзяліўся сваім досведам сустрэч з кардыналам Ёзафам Ратцынгерам — Бэнэдыктам XVI, першыя з якіх былі яшчэ ў час яго знаходжання на чале Кангрэгацыі веравучэння.

«Неаднойчы я сустракаўся з ім ужо як Папам Бэнэдыктам XVI. Заўсёды ўражліваў яго дакладны спосаб мыслення, шырокі кругагляд і малітоўная засяроджанасць»,— заўважыў іерарх.

 

«На жаль, ніводзін Папа пакуль што не здейсніў Апостальскага візіту ў Беларусь. Аднак 1 сакавіка 2008 года Бэнэдыкт XVI наведаў нашу Бацькаўшчыну віртуальна падчас ружанцовай малітвы са студэнтамі з розных краін свету. Тады дзякуючы тэлемасту паміж Ватыканам і мінскай катэдрай ён звярнуўся да сабраных там студэнтаў з наступнымі словамі на беларускай мове: „Дарагія студэнты мінскіх універсітэтаў, сардэчна вас вітаю. Даручаю вашаму роздуму энцыкліку аб надзеі і заахвочваю вас будаваць цывілізацыю любові.

 

У жыцці прымайце правільныя рашэнні і дзеянні, поўныя веры і евангэльскай адвагі“»,— працытаваў арцыбіскуп Кандрусевіч словы, якія Святы Айцец скіраваў тады беларускім студэнтам.

 

«Сёння Каталіцкі Касцёл у Беларусі дзякуе табе, Папа Бэнэдыкт XVI, за тваё вучэнне і служэнне як апостала веры і праўды; за тое, што ты да канца згарэў, як свечка на алтары служэння Касцёлу і чалавецтву»,— сказаў на заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выказаўшы меркаванне, што, як і яго папярэднік Ян Павел ІІ, Бэнэдыкт XVI таксама неўзабаве можа быць абвешчаны святым.

 

У Мінску з удзелам біскупаў і прадстаўніка Папы Францішка цэлебравалася святая Імша ў дзень пахавання Бэнэдыкта XVIУ Мінску з удзелам біскупаў і прадстаўніка Папы Францішка цэлебравалася святая Імша ў дзень пахавання Бэнэдыкта XVIУ Мінску з удзелам біскупаў і прадстаўніка Папы Францішка цэлебравалася святая Імша ў дзень пахавання Бэнэдыкта XVIУ Мінску з удзелам біскупаў і прадстаўніка Папы Францішка цэлебравалася святая Імша ў дзень пахавання Бэнэдыкта XVI

 

Фота: Мікола Новікаў / Catholic.by


6.01.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier