Пошук

Каляндар

 

У Мінску памоляцца за спачылага Бэнэдыкта XVI у дзень яго пахавання  


У Мінску памоляцца за спачылага Бэнэдыкта XVI у дзень яго пахаванняУ чацвер 5 студзеня ў Ватыкане пройдзе пахаванне Папы эмэрыта Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць у апошні дзень мінулага года.


У дзень пахавання ў Мінску будзе цэлебравацца святая Імша за супакой душы спачылага Папы эмэрыта. Цэлебрацыя з удзелам іерархаў адбудзецца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).

 

Святароў і вернікаў запрашаюць узяць у ёй удзел або далучыцца духоўна з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

 

Пачатак у 10.00.

 

Паводле Catholic.by


4.01.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier