Пошук

Каляндар

 

Каталіцкія біскупы Беларусі заахвочваюць вернікаў і святароў да малітвы за спачылага Бэнэдыкта XVI  


Каталіцкія біскупы Беларусі заахвочваюць вернікаў і святароў да малітвы за спачылага Бэнэдыкта XVIУ сувязі са смерцю Папы эмэрыта Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць 31 снежня 2022 года, каталіцкія біскупы Беларусі заахвочваюць вернікаў маліцца за супакой яго душы, а святароў цэлебраваць святую Імшу ў інтэнцыі спачылага.


«Хто верыць, той ніколі не застаецца адзін: ні ў жыцці, ані ў смерці».
Папа Бэнэдыкт XVI


Паважанае духавенства, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!


У суботу 31 снежня Пан Бог паклікаў да сябе Святога Айца, Папу эмэрыта Бэнэдыкта XVI, «пакорнага працаўніка Божага вінаградніка».

 

З яго смерцю заканчваецца цэлая эпоха ў гісторыі Касцёла.

 

Яго вучэнне і тэалогія перастаюць належаць толькі яму: цяпер яны перадаюцца тым, хто ўмее імі карыстацца і хоча іх цаніць. Яго спосаб разважаць пра веру і гаварыць аб ёй ужо з’яўляецца спадчынай не толькі Каталіцкага Касцёла, але і ўсяго хрысціянства. Дзякуем Папу Бэнэдыкту XVI за сведчанне веры і пакоры ў служэнні Касцёлу, а таксама за яго інтэлектуальную спадчыну, якую ён нам пакінуў.

 

Заахвочвем парафіі з’яднацца ў малітве, а душпастыраў цэлебраваць святую Імшу за душу спачылага Папы эмэрыта Бенедыкта XVI.

 

Пажадана, каб Імшы ў інтэнцыі спачылага цэлебраваліся да 5 студзеня — дня пахавання Бэнэдыкта XVI — альбо ў сам дзень пахавання.

 

Пры цэлебрацыі святой Імшы трэба выкарыстоўваць адзін з фармуляраў, пададзеных у Рымскім Імшале ў раздзеле малітваў за памерлых «За Папу» (с. 1537–1539). Літургічны колер — фіялетавы. У тэкстах неабходна дадаваць фармулёўку «Папа эмэрыт Бэнэдыкт XVI».

 

Каталіцкія біскупы Беларусі

 

Паводле Catholic.by


3.01.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier