Пошук

Каляндар

 

Каляды 2022: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанні  


Каляды 2022: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанніЗ нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.

  • У суботу 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
    Пачатак прамой трансляцыі з Магілёва ў 21.45.

  • Адразу пасля заканчэння трансляцыі з Магілёва, у 23.30, адбудзецца ўключэнне з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, са святой Імшы Пастэркі з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

  • Раніцай у нядзелю 25 сакавіка ў 7.25 на тэлеканале «Беларусь 1» з віншавальным словам на Божае Нараджэнне звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

  • Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў 15.30 на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Францішка.

Паводле Catholic.by


23.12.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier