Пошук

Каляндар

 

ДОБРЫЯ ВЕСТКІ з УСХОДУ  


ДОБРЫЯ ВЕСТКІ з УСХОДУПершая гістарычная сустрэча Першаіерархаў Цэркваў сірыйскай традыцыі прайшла 16 снежня 2022 г. ў сядзібе Сірыйскага Патрыярхату ў Ачане каля Бейрута.

 

Асноўнай задачай гэтага мерапрыемства было сумеснае абмяркаванне выклікаў і праблем хрысціянскіх супольнасцяў на Блізкім Усходзе «ў святле агульнай духоўнай спадчыны і навучання Айцоў Царквы».

 

Па запрашэнні Патрыярха Сірыйскай Артадаксальнай Царквы Ігнація Яфрэма ІІ у ім прынялі ўдзел, між іншым, Патрыярхі: Сірыйска-каталіцкай Царквы Ігнацій Іосіф III Юнан, Мараніцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас Раі, каталікос Асірыйскай Царквы Мар Ава III і патрыярх Халдэйскай каталіцкай Царквы кард. Луіс Рафаэль Сако - паведаміла місійнае агенцтва «Fides».


21.12.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier