Пошук

Каляндар

 

Святы Айцец заклікаў да міру на Каўказе, у Перу і ва Украіне  


Святы Айцец заклікаў да міру на Каўказе, у Перу і ва УкраінеПадчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, 18 снежня 2022 года, Пантыфік заклікаў да міру на Каўказе. Ён узгадаў таксама пра сітуацыю ў Перу і ва Украіне.

 

“Я занепакоены сітуацыяй, якая склалася ў Лачынскім калідоры на паўднёвым Каўказе. У прыватнасці, мяне непакоіць дрэннае гуманітарнае становішча насельніцтва, якое пагражае яшчэ больш пагоршыцца зімой. Я прашу ўсе зацікаўленыя бакі ўзяцца за пошук мірных рашэнняў дзеля дабра людзей”, - сказаў Папа Францішак.

 

“Молімся таксама за мір у Перу, каб спынілася насілле ў гэтай краіне і каб быў абраны шлях дыялогу для пераадолення палітычнага і грамадскага крызісу”, - дадаў Папа.

 

“Просім Панну Марыю, да сузірання якой нас запрашае літургія ў гэту чацвёртую нядзелю Адвэнту, каб дакранулася да сэрцаў тых, хто можа спыніць вайну ва Ўкраіне. Не будзем забывацца на пакуты гэтага народа, асабліва дзяцей, старых і хворых”, - заклікаў Святы Айцец.

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


19.12.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier