Пошук

Каляндар

 

Дзяржсакратар Святога Пасаду пра прыярытэт візіту Папы Францішка ў Бахрэйн  


Дзяржсакратар Святога Пасаду пра прыярытэт візіту Папы Францішка ў БахрэйнПапскі візіт у Бахрэйн упісваецца ў кантэкст папярэдніх апостальскіх падарожжаў у такія краіны як Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Казахстан, Ірак, Марока, Егіпет і Азербайджан.

 

Пра гэта ў інтэрв’ю Vatican News паведаміў кардынал П'етра Паралін. Францішак адправіцца ў краіну Персідскага заліва ў гэты чацвер, 3 лістапада 2022 года, і прабудзе там да нядзелі.

Дзяржсакратар Яго Святасці падкрэсліў, што звязвальным звяном паміж усімі гэтымі паездкамі ў мусульманскія краіны з’яўляецца абвяшчэнне праўды пра тое, што існуе абсалютная несумяшчальнасць паміж Богам і нянавісцю, паміж рэлігіяй і насіллем.

 

У Бахрэйне іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят – асноўнай крыніцай права. Калі казаць пра хрысціянскую супольнасць, то да яе належыць каля 10% жыхароў краіны, а католікаў тут – ад 80 да 100 тысяч. Адносіны са Святым Пасадам былі ўсталяваны ў 2000 годзе.

 

Кардынал Паралін ахарактарызаваў ватыканска-бахрэйнскія кантакты як “добрыя”. “Дзяржаўныя ўлады заўсёды выказвалі нам павагу і гатоўнасць супрацоўнічаць з католікамі, як з вернікамі, так і з апостальскім вікарыем. Візіт Папы таксама служыць сустрэчы з гэтай супольнасцю, каб падтрымаць яе ў жыцці і сведчанні”, - адзначыў бліжэйшы супрацоўнік Францішка.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


1.11.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier