Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак паедзе ў Бахрэйн і возьме ўдзел у мірным форуме  


Папа Францішак паедзе ў Бахрэйн і возьме ўдзел у мірным форуме28 верасня 2022 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду паведаміў аб рашэнні Францішка паехаць у чарговую блізкаўсходнюю краіну ў Персідскім заліве.

 

“Прыняўшы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае раней Апостальскае падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн”, - заявіў Матэа Бруні. Візіт пройдзе з 3 па 6 лістапада 2022 года і будзе звязаны з удзелам Пантыфіка ў ініцыятыве Бахрэйнскі форум на карысць дыялогу: Усход і Захад за чалавечае суіснаванне (Bahrain Forum for Dialogue: East and West for Human Coexistence).

 

Святы Айцец наведае сталіцу краіны Манаму і горад Авалі, дзе ў 2021 годзе была пасвячана катэдра Маці Божай Аравійскай, якая з’яўляецца галоўным храмам Апостальскага вікарыяту Паўночнай Аравіі. Праграма і іншыя падрабязнасці папскага візіту будуць паведамлены пазней.

 

Францішак стане першым Пантыфікам, які наведае астраўную дзяржаву ў Персідскім заліве. У 2014 годзе ён прымаў у Ватыкане караля Бахрэйна Хамада ібн Ісу Аль Халіфу.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


29.09.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier