Альбом з беларускімі іконамі перададзены Папе Францішку ў Нур-Султане
15 верасня 2022 г. на завяршэнне сустрэчы Папы Фрацішка з духавенствам, манахамі, манахінямі і вернікамі ў рыма-каталіцкай катэдры ў Нур-Султане, архімандрыт Сяргей (Гаек) перадаў Святому Айцу аьбом "Цудадзейныя абразы Маці Божай" (2-е выданне якога выдадзена ў выдавецтве "Про Хрысто" у Мінску 2022 г.). Гэты альбом змяшчае фатаграфіі 13-ці іконаў Багародзіцы шанаваных у санктуарыях Беларусі.
Як вядома, з ініцыятывы пробашча мінскага касцёла свв. Сымона і Алены кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, копіі гэтых іконаў пілігрымуюць па Беларусі.
Перадаючы альбом, архімандрыт Сяргей сказаў Святому Айцу, што перад гэтымі іконамі шматлікія вернікі моляцца за Яго. Папа сказаў: "працягвайце вашыя малітвы за мяне".
|