Пошук
Нядзельнае казаньне
субота
САКАВІКА |
Казаньні і гаміліі
Вылечваць ад адзіноты людзей пакінутых і заблуканых
Вылечваць ад адзіноты людзей пакінутых і заблуканых[center] (Лк 7, 11-16) У імя Айца і Сына і Сьвятога Духа. Сёньняшняе Евангельле распавядае нам пра адзін са знакаў блізкага Валадарства Божага (Лк 7,22) – уваскрашэньне сына ўдавы з Наіну. Калі казаць дакладней, то не ўваскрашэньне (у сэнсе пераходу да праслаўленага нябеснага існаваньня), а вяртаньне да цяперашняга жыцьця. Першае, на што адразу зьвяртаецца ўвага, – чуласьць, міласэрнасьць Хрыста, ягонае спачуваньне (со-страдание). Госпад не хоча “таннай” папулярнасьці за кошт эфектнага цуда, таму ацалёныя Ім часта чуюць: “Нікому не кажы…”. Цуды аздараўленьняў – гэта звычайныя наступствы таго, што “Бог наведаў народ Свой” (Лк 7, 16). Ісус Хрыстос хоча зьвярнуць наш погляд на “ўнутранае”, а не “зьнешняе”, якое часта зводзіць нас з праўдзівага шляху збаўленьня. “Шукайце найперш Валадарства Божага…” (Мф 6,33). Бо ў тыя часы ў Палестыне памірала шмат людзей, і Хрыстос не вяртае ўсіх да жыцьця. Для цуда ў Наіне былі патрэбныя яшчэ нейкія абставіны – несуцешнае гора самотнай жанчыны. Кожнаму з нас вядомы невыносны цяжар самотнасьці праз пакінутасьць, калі востра адчуваем сваю адарванасьць ад людзей, ад жыцьця, ад Бога; добра памятаем нашую ўдзячнасьць тым людзям, якія дапамаглі ўбачыць сьвятло ў такой цемры. Мы можам насьледаваць Хрыста тым, што будзем вылечваць ад адзіноты людзей пакінутых ці заблуканых; вяртаць да жыцьця тых, хто расчараваўся ў ім і толькі існуе; ратаваць ад грахоўнай пасткі, якая цягне да сьмерці духоўнай… Гэта будзе годнае прымяненьне нашай творчасьці і энэргіі, якое дапаможа і нам самім пазбаўляцца эгаізму – якраз праз такія ўваскрашэньні мы стаемся богападобнымі. Для нас ёсць звычайнай міласэрнасьць Хрыста, ягоная “чалавечнасьць”. Але ўваскрашэньнем юнака Госпад падкрэсьлівае каштоўнасьць гэтага зямнога жыцьця, каштоўнасьць усяго сусьвету. У нашай сьвядомасьці часта існуе памылковае процістаўленьне зямнога сьвету і Нябеснага. Але Бог стварыў увесь сусьвет з любоўю і з пяшчотай клапоціцца пра яго. “І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вельмі добра” (Быц 1,31). Бог сам стаўся чалавекам у гэтым сьвеце! Таму цяперашні сьвет, нягледзячы на скажонасьць і грэх, часам невыносны боль, не засуджаны на зьнікненьне. Менавіта праз людзей зямны сьвет павінен стаць Божым, набыць сваю непаўторную прыгажосьць і дасканаласьць, праз тых, хто сталіся дзецьмі Божымі – праз цябе, брат і сястра… Амін. Аўтар - а. Васіль Ягораў |
27.09.2008
|