Пошук

Каляндар

 

У Мінску з удзелам мітрапаліта Юзафа Станеўскага пройдзе міжрэлігійная сустрэча пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства»  


 У Мінску з удзелам мітрапаліта Юзафа Станеўскага пройдзе міжрэлігійная сустрэча пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства»У сераду 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігій.

 

Сустрэча пройдзе пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства». Яна прымеркавана да VII Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які з удзелам Папы Францішка ў гэтыя дні будзе праходзіць у Казахстане. Касцёл на Беларусі на ім прадставяць кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

 

Пачатак сустрэчы ў Чырвоным касцёле ў 20.00.

 

Праграма сустрэчы

  • Урачысты ўваход удзельнікаў
  • Прывітальнае слова Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
  • Даклад: «Эвард Вайніловіч — чалавек міра і адзінства», ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк
  • Малітва праслаўлення (пераклад на беларускую мову з юдэйскага збора малітваў «Сідур»)
  • Літургія слова
    • Першае чытанне з Першага Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў (1 Кар 13, 1–8)
    • Чытанне з Евангелля паводле Мацвея (Мц 5, 13–16)
  • Прамова і кароткая малітва прадстаўнікоў розных рэлігій
  • Заключныя малітвы

Арганізатары сустрэчы шчыра запрашаюць усіх людзей добрай волі далучыцца да супольнай малітвы за мір ва ўсім свеце.

 

Паводле Catholic.by


11.09.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier