Пошук

Каляндар

 

НА МНОГІЯ І ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ!  


НА МНОГІЯ І ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ!Гораду Мінску - 955 год. У грэка-каталіцкіх парафіях Мінска праходзяць Службы з нагоды Юбілею.

 

У гэтыя дні ўзгадваем 1067 год, калі Мінск уваходзіў у склад Полацкага княства, як адзін з яго найбуйных гарадоў. У пачатку XII ст. наш горад стаў сталіцай удзельнага княства і ператварыўся ў буйны гандлёва-рамесніцкі цэнтр – цэнтр сустрэчы культур і духоўных традыцый.

 

"Мы, беларускія грэка-католікі, узгадваем жыхароў шматканфесійнага горада Мінска, якія на працягу стагоддзяў стваралі яго багатую духоўную, культурную ды матэрыяльную спадчыну. Дзякуем Богу, што ў Незалежнай Беларусі можам у Юбілейным горадзе Мінску несці духоўнае ды сацыяльнае служэнне нашым суграмадзянам. Росквіт горада Мінска - духоўны, культурны і матэрыяльны - даручаем у нястомнай малітве Ісусу Хрысту ды Апецы Найсвятой Багародзіцы, якую бачым на старажытным гербе Горада" - сказаў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей на Боскай Літургіі, якую ў свята Раства Багародзіцы - 8 верасня 2022 г. - саслужыў у мінскай грэка-каталіцкай Парафіі Святога Духа разам з протапрэзбітарам Цэнтральнага дэканата а. Андрэем Абламейкам.

 

Малітва за Юбілейны горад Мінск, за Адміністрацыю Горада і за ўсіх яго жыхароў працягваецца ў рамках нядзельных багаслужэнняў 11 верасня 2022 ва ўсіх мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях.


10.09.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier