Пошук

Каляндар

 

У Адэсе адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Багародзіцы  


У Адэсе адбылася ўрачыстая каранацыя іконы БагародзіцыСвяткаванне ў Адэскім катэдральным саборы адбылося пад знакам асаблівага шанавання Багародзіцы і блізкасці з Папам Францішкам. Адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Успення Найвяцейшай Багародзіцы, якая знаходзіцца ў галоўным алтары, каронай, асвечанай Пантыфікам.

 

Святкаванне ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне архібіскуп Вісвальдас Кульбокас. У гаміліі прадстаўнік Святога Айца ва Украіне падкрэсліў, што прысутнасць Багародзіцы побач напаўняе нас мірам і радасцю. Каранацыя іконы Марыі аб'ядноўвае нас і ўсю Царкву ў абдымках з Дзевай Марыяй.

 

Настаяцель парафіі кс. Міраслаў Карачына прачытаў гісторыю і культ іконы Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэтая ікона, аўтарства баварскага мастака Фішара, з 1853 года ўпрыгожвае храм. Перад 1949 годам і пераабсталяваннем касцёла ў спартзалу ікону ўдалося перанесці ў касцёл св. Пятра, які быў адзіным дзеючым і абслугоўваў поўдзень і ўсход Украіны. У 1991 годзе катэдра была перададзена вернікам. 24 жніўня 2003 года ікону ўрачыста вярнулі на яе першапачатковае месца. Аб важнасці гэтай іконы для вернікаў сведчаць шматлікія малітоўныя просьбы і сведчанні, а таксама воты, размешчаныя побач з ёй.

 

Напрыканцы ўрачыстасці ардынарый біскуп Станіслаў Шыракрадзюк падзякаваў усім, хто быў датычны да гэтай урачыстасці. Ён успомніў пажаданні Святога Айца Францішка падчас пасвячэння кароны: «Няхай дапаможа вам у гэтыя цяжкія часы, няхай вымаліць вам мір». Віншаванне таксама зачытанае ад першага пробашча кс. Ігнацыя Радзенкі, які быў сведкам многіх цудаў, звязаных з цудатворным абразом. 

 

https://infonavigator.com.ua/


17.08.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier