Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
Па ініцыятыве Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў верасні пройдзе агульнаеўрапейскі дзень малітвы за мір
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у інтэрв’ю італьянскаму выданню Avvenire арцыбіскуп Грушас адзначыў, што Еўрапейскі дзень малітвы за мір адбудзецца ў свята Узвышэння Святога Крыжа, «асабліва шанаванага хрысціянскімі супольнасцямі ўсходняга абраду».
«Такім чынам мы хочам нагадаць пра адзінства Еўропы», — дадаў Старшыня РКБЕ і заклікаў біскупаў і парафіі правесці «прынамсі аднагадзінную эўхарыстычную адарацыю» ў гэтай інтэнцыі. «Недастаткова сказаць „не вайне“: трэба працаваць дзеля міру», — сцвердзіў літоўскі іерарх.
Каментуючы свой нядаўні візіт ва Украіну, у межах якога арцыбіскуп Грушас наведаў Львоў, Бярдзічаў, Кіеў, Бучу і Ірпень, ён заўважыў, што сустрэў мноства людзей, якія перажываюць страту сваіх блізкіх.
«Мы думалі, што Еўропа ўжо не можа перыжываць падобнай жудасці пасля Другой сусветнай вайны. Аднак вярнуліся ваенныя злачынствы, танкі, дэпартацыі.Мы казалі: ніколі больш. Але не зрабілі высноваў. Таму недастаткова паўтараць, што мы хочам міру. Мы павінны працаваць дзеля міру. Усе разам», — сцвердзіў арцыбіскуп Віленскі.
На пытанне пра тое, як можна любіць бліжняга, які скідвае бомбы, іерарх адказаў, што трэба маліцца за яго і аб яго навяртанні. Арцыбіскуп Гінтарас Грушас нагадаў, што першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўны арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук таксама неаднойчы заклікаў не паддавацца нянавісці, каб не заразіцца ёю.
Паводле Catholic.by |
|
27.07.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
