Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак маліўся ў рымскай базыліцы за поспех свайго падарожжа  


Папа Францішак маліўся ў рымскай базыліцы за поспех свайго падарожжаРаніцай 22 ліпеня 2022 года Францішак адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць Багародзіцы – як ён робіць гэта звычайна – падарожжа ў Канаду.

 

Папа некаторы час маліўся перад абразом заступніцы Рыма – Марыі, якую ўшаноўваюць у іконе Salus Populi Romani. Потым ён вярнуўся ў ватыканскі Дом святой Марты.

Святы Айцец здзейсніць паездку ў Канаду з 24 па 30 ліпеня 2022 года. Гэта будзе 37-е Апостальскае падарожжа Францішка, у рамках якога ён наведае гарады Эдмантан, Масквэйсік, Квэбэк і Ікалуіт. Галоўным матывам пілігрымкі будзе сустрэча з карэннымі народамі Канады.

 

Аляксандр Панчанка -Vatican News


23.07.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier