Паводле гістарычных звестак вядома, што ўжо ў ІІ стагоддзі першыя хрысціяне ахвяроўвалі святую Эўхарыстыю за памерлых падчас іх пахавання, а таксама ў гадавіну іх смерці. Традыцыя ж малітваў за памерлых у канкрэтны дзень узнікла ў Х стагоддзі па ініцыятыве святога Адылона, бэнэдыктынскага абата з Клуні ў Францыі. Ён устанавіў 2 лістапада днём малітваў за душы ўсіх памерлых вернікаў, і неўзабаве гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў Еўропе і на нашых тэрыторыях.
Катэхетычная сустрэча па тэме: Блаславенствы Ісуса Хрыста. Евангелле паводле Мацвея, раздзел 5, вершы 1-12
Правядзе сустрэчу айцец Зміцер Чарнэль
17-га чэрвеня 2022
18:30 – Боская Літургія
19:30 – Сустрэча
Грэка-каталіцкі цэнтр Праведнага Язэпа
Менск, вул. Арджанікідзэ, 6