Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Абнародавана праграма візіту Папы Францішка на Мальту  


Абнародавана праграма візіту Папы Францішка на Мальту2–3 красавіка Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа на Мальту.


Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, падчас візіту Святы Айцец наведае сталіцу краіны Валету, а таксама Гоца, Рабат і Фларыяну.

 

Дэвізам 36-а замежнага падарожжа Папы Францішка сталі словы з Дзеяў апосталаў: «Былі да нас надзвычай ласкавыя» (Дз 28, 2).

 

Праграма двухдённага падарожжа 85-гадовага Пантыфіка на выспу святога Паўла даволі насычаная.

  • 2 красавіка, чацвер
    • 8.30 (па цэнтральнаеўрапейскім часе) – вылет самалётам з міжнароднага аэрапорта Ф’юмічына ў Рыме
    • 10.00 – прыбыццё ў міжнародны аэрапорт Мальты
    • 10 15 – цырымонія прывітання ў аэрапорце
    • 10.50 – візіт ветлівасці да прэзідэнта Рэспублікі Мальта ў «Пакоі паслоў» Палаца вялікага магістра ў Валеце
    • 11.35 – сустрэча з прэм’ер-міністрам у «Пакоі пажоў» Палаца вялікага магістра ў Валеце
    • 11.50 – сустрэча з уладамі і дыпламатычным корпусам у «Зале вялікай рады» Палаца вялікага магістра ў Валеце — прамова Святога Айца
    • 15.50 – выезд на катамаране з Вялікага порту Валеты на Гоца
    • 17.00 – прыбыццё ў порт Мджар
    • 17.30 – малітоўная сустрэча ў Нацыянальным марыйным санктуарыі Та’Піну на Гоца — казанне Святога Айца
    • 18.45 – адплыццё на пароме з порту Мджар на Мальту
    • 19.30 – прыбыццё ў порт Чыркева і прыезд у Апостальскую нунцыятуру ў Рабаце
  • 3 красавіка, нядзеля
    • 7.45 – прыватная сустрэча з манахамі Таварыства Езуса (езуітамі) ў Апостальскай нунцыятуры ў Рабаце
    • 8.30 – наведванне грота святога Паўла — базыліка святога Паўла ў Рабаце — малітва Святога Айца
    • 10.15 – святая Імша на плошчы Свірнаў (Piazzale dei Granai) у Фларыяне — гамілія Святога Айца і малітва «Анёл Панскі»
    • 16.45 – сустрэча з мігрантамі ў Цэнтры мігрантаў «Лабараторыя міру імя святога Яна ХХІІІ» ў Гал Фар — прамова Святога Айца
    • 17.50 – цырымонія развітання ў міжнародным аэрапорце Мальты
    • 18.15 – вылет самалётам у Рым
    • 19.40 – прылёт у міжнародны аэрапорт Ф’юмічына ў Рыме

Паводле: КАІ / Catholic.by


1.04.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier