Паводле гістарычных звестак вядома, што ўжо ў ІІ стагоддзі першыя хрысціяне ахвяроўвалі святую Эўхарыстыю за памерлых падчас іх пахавання, а таксама ў гадавіну іх смерці. Традыцыя ж малітваў за памерлых у канкрэтны дзень узнікла ў Х стагоддзі па ініцыятыве святога Адылона, бэнэдыктынскага абата з Клуні ў Францыі. Ён устанавіў 2 лістапада днём малітваў за душы ўсіх памерлых вернікаў, і неўзабаве гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў Еўропе і на нашых тэрыторыях.
Дзень малітвы за ўсіх, хто вяшчае добрае слова.
Молімся за святароў, журналістаў, блогераў. Молімся за Біблейскае Таварыства ў Беларусі.
Няхай Слова Праўды на роднай мове ўмацоўвае сэрцы людзей добрай волі.