Пошук

Каляндар

 

Напярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў - добрыя звесткі з Масквы  


Напярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў - добрыя звесткі з МасквыЭкуменічныя сустрэчы армяна-каталіцкага Каталікоса ў Маскве.

 
Патрыярх Каталікос Армяна-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Рафаэль Пэтрос ХХІ знаходзіцца з душпастырскім візітам ў Расеі. 6 студзеня 2022 г. Каталікос узначаліў святочную Боскую Літургію ў рыма-каталіцкай катэдры ў Маскве, яму саслужылі святары армянскага, лацінскага і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абрадаў. Прысутнічаў на Літургіі мітрапаліт Ніфон, прадстаўнік праваслаўнага Антыяхійскага Патрыярха ў Маскве.


10 студзеня 2022 г. Блажэнны Патрыярх Каталікос сустрэўся з старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхата Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапалітам Іларыёнам.У той жа дзень Каталікос Рафаэль Пэтрос наведаў прадстаўніка праваслаўнага Антыяхійскага Патрыярха, мітрапаліта Ніфона, у прысутнасці пасла Лівана ў Расіі.

 

***

Напярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў - добрыя звесткі з МасквыНапярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў - добрыя звесткі з МасквыКожны год паміж 18 і 25 студзеня — паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, апостала, — хрысціяне розных канфесій збіраюцца разам па ўсім свеце на экуменічныя набажэнствы, малітвы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя сустрэчы. Дзе-нідзе ў гэтым кірунку праводзіцца так шмат розных мерапрыемстваў, што Тыдзень малітваў, насуперак сваёй назве, працягваецца нашмат даўжэй: некалькі тыдняў ці нават месяц.

 

Адной з ініцыятываў на працягу Тыдня малітваў з’яўляецца гасцінны «абмен прапаведнікамі»: падчас экуменічнага набажэнства ў святыні адной канфесіі прамаўляюць духоўныя прадстаўнікі іншых веравызнанняў.

 

У 2022 годзе падчас Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў будзе разглядацца біблейскі тэкст, узяты з Евангелля паводле Мацвея 2:1-12.  

 

Матэрыялы для экуменічных малітваў падрыхтавала Рада Цэркваў Блізкага Ўсходу


10.01.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier