17 снежня - Дзень малітвы за Папу ФРАНЦІШКА
17 снежня 2021 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Папы Францішка. Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах.
СЁННЯ ў МІНСКУ - у 18:00 гадз., у Парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл - ніжні храм), перад Іконай св. Яна Паўля ІІ - Акафіст за Папу Францішка ды ягонае служэнне ў Паўсюднай Царкве.
***
Яго Святасць ФРАНЦІШАК, Папа Рымскі; да абрання на Пасад св. Пятра — Хорхе Марыа Бергольё — 266-ы папа рымскі.
Абраны 13 сакавіка 2013 года. Першы ў гісторыі папа з Новага Свету і першы за больш за 1200 гадоў папа не з Еўропы.
Першы папа-езуіт. Першы папа-манах з часоў Рыгора XVI, (які быў з ордэна камальдулаў). *Дата і месца нараджэння: 17 снежня 1936 г. Флорэс, Буэнас-Айрэс, Аргенціна.
"НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ"!
|