Пошук

Каляндар

 

«Веру ў адзіную Царкву». У Мінску грэка-католікі адзначаць 425-годдзе Берасцейскай уніі  


«Веру ў адзіную Царкву». У Мінску грэка-католікі адзначаць 425-годдзе Берасцейскай унііУ нядзелю 28 лістапада ў гонар свята святога Андрэя Першапакліканага ў капліцы грэка-каталіцкага пастырскага цэнтра святога праведнага Язэпа ў Мінску адбудзецца Боская Літургія ў межах святкавання 425-годдзя Берасцейскай уніі.


Юбілейныя ўрачыстасці з гэтай нагоды ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве праходзяць пад дэвізам «Веру ў адзіную Царкву: 1596–2021».

 

У кантэксце распачатага паўсюдным Касцёлам сінадальнага шляху, прысвечанага сінадальнасці ў вымярэнні камуніі (еднасці), удзелу і місіі, супольнасць беларускіх грэка-католікаў разважае над спадчынай, выклікамі і пошукам пастырскіх рашэнняў.

  • Пачатак Боскай Літургіі ў 10.00
  • Адрас: г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6

Паводле Catholic.by


25.11.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier