Пошук

Каляндар

 

425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху  


425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляхуВіцебск - Полацк - Магілёў

 
Святкаванне 425-годдзя Берасцейскай царкоўнай Уніі – аднаўлення сулучнасці (communio) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам – гэта ўспамін і асэнсаванне 425 год, на працягу якіх рыма-католікі ды грэка-католікі сумесна абвяшчалі Хрыстовае Евангелле.

 

У складаных умовах пандэміі святкаванне мае характар рэгіянальны і праходзіць этапамі.

 

13 - 14 лістапада 2021 святкаванні праходзілі ў грэка-каталіцкіх парафіях Усходняга Дэканата: Віцебска, Полацка і Магілёва.


Грэка-каталіцкія парафіі г. Віцебска (Уваскрасення Хрыстовага і Хрыста Збаўцы) святкавалі ў суботу, 13 лістапада 2021 г., у рамках Боскай Літургіі, якую ўзначалілі рыма-каталіцкі біскуп віцебскі Улыдыка Алег Буткевіч і апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні кліра Дэканата. Дастойны Уладыка Алег прамовіў казанне пра неабходнасць мужнай веры ў любых умовах жыцця хрысціян. Архімандрыт Сяргей падзякаваў протапрэзбітару Зміцеру Грышану ды душпастырам Аляксандру Шаўцову (з Полацка), Васілю Ягораву (з Магілёва) і Аляксею Варанко (з Віцебска) за іх руплівае служэнне вернікам; падзякаваў так сама вернікам за іх вернасць Адной, Святой, Паўсюднай і Апостальскай Царкве. 

 

З нагоды Юбілею дыякан Вячаслаў Гарчакоў і дыякан Багдан Сунак былі павышанымі да ранга протадыяканаў.

 

425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху

 

У нядзелю, 14 лістапада 2021 г. Полацкая грэка-каталіцкая парафія святкавала парафіяльнае свята святамучаніка Язафата. Боскую Літургію служылі а. Васіль Ягораў з Магілёва, а. Аляксей Варанко з Віцебска і полацкі настаяцель а. Аляксандр Шаўцоў. Казанне прамовіў а. Васіль, дыяканскае служэнне нёс протадыякан Багдан Сунак з Віцебска. Сумесная малітва была ўмацаваннем веры а супольны "салодкі стол" быў знакам духовай сувязі парафіянаў і гасцей свята.  

 

У тую ж нядзелю, 14 лістапада 2021 г. апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў грэка-каталіцкую парафію Маці Божай Бялыніцкай ў Магілёве, дзе ў парафіяльным храме - у саслужэнні протадыякана Вячаслава Гарчакова - узначаліў юбілейную Боскую Літургію. Гэта была нагода ўзгадаць святкаванні 25 год таму, у якіх удзельнічаў Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Ахілес Сільвестрыні. 

 

Архімандрыт Сяргей узгадаў таксама і крыжовы шлях экзарха-пакутніка Антона Неманцэвіча, якога 80 год таму - у лістападзе 1941 года - Папа Пій ХІІ прызначыў апостальскім адміністратарам для беларускіх грэка-католікаў.

 

425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху425-годдзе Берасцейскай уніі – чарговыя этапы Юбілейнага шляху


18.11.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier