291-я гадавіна каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы
291 год таму, 19 верасня 1730 г. (8 верасня па юліянскім календары - у свята Нараджэння Багародзіцы) у Жыровіцах прайшлі вялікія ўрачыстасці:
 Пад няспынны гоман малітваў і спеваў 38-тысячнага збору вернага люду, трыюмфальныя стрэлы гарматаў, гучанне трампетаў і барабанаў, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі Апанас Шаптыцкі ў суслужэнні з протатроніям Тэафілам Гадзебскім, япіскапам Уладзіміра-Берасцейскім, і Юр’ям Булгакам, япіскапам Пінскім, каранаваў Жыровіцкі Абраз Маці Божай каштоўнымі каронамі, зробленымі ў Рыме пракуратарам ордэну айцоў базыльянаў а. Бенедыктам Турлевічам і пасвячанымі Папам Рымскім Бенедыктам ХІІІ.
Даставіў кароны з Рыму ў Жыровіцы князь Геранім Радзівіл, а кошт урачыстасцяў пакрыла ягоная маці - княгіня Ганна з Сангушкаў, удава Вялікага канцлера Літоўскага князя Караля Радзівіла.
Паводле канала Грэка-католікі Беларусі
---
Сёння ўшаноўваем Жыровіцкую Маці Божую словамі Акафісту ў Яе гонар.
|