Пошук
Нядзельнае казаньне
субота
САКАВІКА |
Казаньні і гаміліі
ВЕРА, ЯКАЯ ЗАВАЯВАЛА БЛАСЛАВЕННЕ
(Мц 15, 21-28) Хрыстос пакідае межы Ізраілю і Свае спрэчкі з навукоўцамі Іерусаліма, каб пабываць у месцах, якія былі больш аддаленымі ад юдэйскіх прывілеяў. У Палестыне не было такога месца, дзе б Ён мог быць упэўнены ў тым, што ніхто не парушыць Яго адзіноты, куды б Ён ні пайшоў, народ паўсюль следаваў за Ім. І таму Ён накіраваўся ўпрост на поўнач, праз Галілею, пакуль не прыйшоў на тэрыторыю Сыдона і Тыра, дзе пражывалі фінікійцы. Там Ён мог, прынамсі, на час, быць у бяспецы ад зласлівай варожасці кніжнікаў і фарысеяў і ад небяспечнай папулярнасці ў народзе, таму што ні адзін юдэй не рушыў бы ўслед за Ім на тэрыторыю язычнікаў. Але Ісус нават у гэтых чужых краях не быў вольны ад настойлівых патрабаванняў людзей, якія жывуць у нястачы. У адной жанчыны дачка жорстка цярпела. Цалкам магчыма, што гэтая жанчына аднекуль чула аб цудах, якія мог здзейсніць Ісус, яна следавала за Ім і Яго вучнямі, адчайна просячы дапамогі. Напачатку Ісус, здавалася б, зусім не звяртаў на яе ніякай увагі. Вучні Яго былі збянтэжаныя Яго паводзінамі і папрасілі Яго задаволіць яе просьбу і адпусціць яе. Вучні казалі гэта зусім не са агады; наадварот, жанчына проста перашкаджала ім і яны жадалі толькі аднаго – як мага хутчэй пазбавіцца яе. Даць што-небудзь чалавеку, для таго каб пазбавіцца ад яго, таму што ён стаў перашкодай – так паступаюць даволі часта. Але гэта зусім не адказ хрысціянскай любові, шкадавання і спагады. Але для Ісуса тут была праблема: мы ні на хвіліну не можам сумнявацца ў тым, што Яго перапаўняла спагада і спачуванне да гэтай жанчыны, але ж яна была язычніцай. Але яна была не толькі язычніцай – яна была хананэянка, а хананэі былі з даўніх часоў ворагамі ізраільцян. А тут аб дапамозе прасіла язычніца-хананэянка. Ісусу трэба было толькі абудзіць у сэрцы жанчыны сапраўдную веру. І таму Ісус, нарэшце, звярнуўся да яе: "Не добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам". Назваць чалавека сабакай значыла смяротна і пагардліва абразіць яго. Юдэі з абразлівай фанабэрыстасцю казалі аб "сабаках-язычніках", "няверных псах". Але трэба звярнуць увагу на наступнае: Вялікае значэнне маюць тон і погляд. Жорстка сказаную фразу можна прамовіць з разбараняючай усмешкай. Можна назваць свайго сябра зневажальным словам з усмешкай і тонам, якія пазбаўляюць словы з'едлівасці і напаўняюць іх любоўю. Можна быць цалкам упэўненымі ў тым, што ўсмешка Ісуса і пачуццё спагады ў Яго вачах пазбавілі Яго слова абразлівасці і рэзкасці. Жанчына хутка зразумела і адказала з дасціпнасцю: "Праўда, сказала яна, але і сабакі ядуць рэшткі, якія падаюць са стала спадароў іх". Вочы Ісуса загарэліся радасцю ўбачыўшы такую цвёрдую веру і Ён блаславіў яе і дараваў ёй вылячэнне дачкі. У гэтай жанчыны была вельмі моцная вера, якая з’яўляецца таксама прыкладам веры і для нас. Гэтая вера расла ад зносін з Ісусам. Перш яна назвала Яго Сынам Давідавым. Гэта быў агульнавядомы, распаўсюджаны тытул. Гэтым тытулам звалі Ісуса, вялікага цудатворца, у святле зямной сілы і славы. Гэтая жанчына прыйшла, каб атрымаць спрыянне ў вялікага і ўсеўладнага чалавека. Яна прыйшла з паганскім разуменнем, з якім прыходзяць да чарадзея. Потым жа яна назвала Яго Госпадам. Ісус як бы прымусіў яе паглядзець на Сябе інакш, і яна ўбачыла ў ім нешта такое, што наогул нельга выказаць словамі, нешта сапраўды Боскае, а менавіта такое пачуццё і жадаў абудзіць у ёй Ісус, перш чым выканаць яе настойлівую просьбу. Ён жадаў, каб яна ўбачыла, што трэба звяртацца не з просьбай да вялікага чалавека, а з маленнем да Бога Жывога. Можна заўважыць, як расце вера гэтай жанчыны, калі яна стаіць тварам у твар з Хрыстом, пакуль, нарэшце, яна ўбачыць, хоць і ў вельмі вялікай адлегласці, Хто Ён у рэчаіснасці. Гэтая вера выявілася з глыбокай пашанай. Жанчына перш следавала за Ісусам, а скончыла тым, што ўстала на калені, яна пачала просьбай, а скончыла маленнем. Да Ісуса мы заўсёды павінны набліжацца з пачуццём пакланення перад Яго веліччу, а толькі потым звяртацца да Яго са сваімі просьбамі і патрэбамі. Гэтая вера нарадзіла ў ёй жалезную настойлівасць. Яе нічым нельга было збянтэжыць. Як хтосьці сказаў, шматлікія людзі моляцца толькі таму, што не жадаюць выпусціць магчымасць: яны не вераць па-сапраўднасці ў малітву, яны проста адчуваюць, што можа быць, нешта здарыцца. Гэтая жанчына прыйшла да Ісуса не таму, што лічыла, што Ён, можа быць, дапаможа ёй – Ён быў яе адзінай надзеяй. Яна прыйшла з поўнай надзеяй, з вострым пачуццём галечы, і адмова не магла яе збянтэжыць. Яе малітва была ў вышэйшай ступені сур'ёзнаю. Для яе малітва была не фармальным рытуалам, а выліваннем гарачага жадання яе душы, якая адчувала, што не можа задаволіцца адмовай. Гэтая вера дала вялікі дар бадзёрасці. У яе былі вялікія праблемы і непрыемнасці, усё было вельмі сур'ёзна, а яна ўсё ж магла ўсміхацца, яна была жыццярадасная. Бог любіць светлую, радасную веру, вочы якой свецяцца надзеяй, якою заўсёды можа асвятліць цямрэчу. Гэтая жанчына прынесла Ісусу выдатную і адважную любоў і якая ўзрастала ў веру па меры таго, як яна стаяла ўкленчанай перад Ісусам, цвёрдую настойлівасць у нязломнай надзеі і неаслабную бадзёрасць. Такая вера будзе пачутая ў сваіх малітвах. Такую веру, такую малітоўную настойлівасць, надзею і бадзёрасць прапануе ўбачыць нам Ісус ў гэтым ўрыўку Евангелля. Ён кажа нам, калі так будзеце маліцца, калі будзеце мець такую надзею, бадзёрасць і веру, не гледзячы на жыццёвыя выпрабаванні, усё атрымаеце аб чым просіце і будзеце мець Маё блаславенне. Амін. Аўтар - а. Аляксандар Шаўцоў |
7.09.2008
|