Дэвіз Пілігрымкі, што праходзіць у 425-годдзе Берасцейскай Уніі:
"Веру ў Адзіную, Святую, Паўсюдную і Апостальскую Царкву".
Пілігрымка праходзіць у духовым фармаце. Тры дні 7-8-9 ліпеня 2021 - гэта дні асаблівай малітвы вернікаў у парафіях і супольнасцях.
- СЕРАДА, 7 ліпеня - дзень малітваў ува Усходнім Протапрэзбітараце: Боскую Літургію ў храме Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску (у 07:30) адслужылі архім. Сяргей (Гаек) і протапрэзбітар Зміцер Грышан.
- ЧАЦВЕР, 8 ліпеня - дзень малітваў у Заходнім Протапрэзбітараце: Боскую Літургію ў капліцы Маці Божай Фацімскай у Гародні (у 18:00) служыць протапрэзбітар Андрэй Крот.
- ПЯТНІЦА, 9 ліпеня - дзень малітваў у Цэнтральным Протапрэзбітараце: Боскую Літургію ў храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (у18:30) протапрэзбітар Андрэй Абламейка саслужыць з клірам г. Мінска.
- СУБОТА, 10 ліпеня - пілігрымы ў індывідуальным парадку прыбываюць у Полацк,наведваюць хрысціянскія храмы горада. +У 16:00 гадз. магчымасць удзельнічаць у храме Св. Сафіі ў канцэрце ўспаміну місіі Торвальда Вандроўніка ў Полацк. Тытул канцэрта арганнай музыкі: "На скрыжаванні шляхоў і традыцый".
- НЯДЗЕЛЯ, 11 ліпеня 2021 - святочнае завяршэнне Пілігрымкі ў Полацку, пры храме св. Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70)
Святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў 11:00 гадз.
------
У Мінску магчымасць далучыцца да аўтабусавай пілігрымкі да Полацка ў Нядзелю 11 ліпеня 2021 06:30 - Чырвоны касцёл, малітва на пачатак пілігрымкі
10:00 - Струнне, пакланенне Крыжу
11:00 - Полацк, Боская Літургія
14:00 - экскурсія па Полацку, вяртанне ў Мінск
Молімся за саміх сябе, за родных і блізкіх, за парафіі, за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву, за Радзіму нашу Беларусь і ўвесь Беларускі народ.
Кантакт: Тэл. +375-29-650.47.14 а. Андрусь; Тэл. +375-29-653.08.86 Святлана