Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сьветлая пятніца

Казаньні і гаміліі Нядзеля Зыходу Святога Духа  


Разважанні з Божым Словам

 

Ян 7, 37–39

 

У апошні вялікі дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: “Хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е. Хто верыць ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой”.


Гэта сказаў Ён пра Духа, якога павінны былі прыняць тыя, хто паверыў у Яго: бо яшчэ не было Духа Святога, таму што Езус яшчэ не ўславіўся.


Адкрыцца на прыняцце дароў

 

Кожны з нас добра ведае пачуццё радасці ад атрымання падарунка ад сябра (напр., на імяніны ці дзень нараджэння), а таксама радасць ад адорвання кагосьці блізкага. У такой сітуацыі матэрыяльны памер падарунка не з’яўляецца самым важным (гэта можа быць, напр., ружа ці сувенір, прывезены з падарожжа). Значна важнейшы сам факт адорвання іншага чалавека, а таксама зычлівасць і любоў, якія суправаджаюць гэты ўчынак.


Урачыстасць Спаслання Святога Духа акрэслівалася ў літургічнай традыцыі Касцёла як “свята Дару дароў”. Святы Дух – гэта Асоба-Дар. Удзяляючы Яго ўсяму Касцёлу, у тым ліку і нам, Бог Айцец нанова адкрывае сваё сэрца, аднаўляе сваю любоў да нас і пацвярджае, што мы з’яўляемся Яго прыёмнымі сынамі ў Сыне. Перадаючы Яго нам, уваскрослы Хрыстос, які носіць на сваім целе сляды збаўчай мукі, вучыць нас падпарадкоўвацца Айцу, быць паслухмянымі і пакорлівымі Яму ў кожны момант жыцця.


Адкрыемся для любові Айца, якая прыносіць нам найвялікшы Дар, і станем перад Ім у сыноўскай любові і паслухмянасці, якой нас вучыць Хрыстос, каб магчы лепш выконваць Божую волю і моцай Святога Духа сведчыць, што Езус жыве і што Ён – наша “дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6).


Аўтар - кс. Юрый Марціновіч, http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=6181%3A10-562&catid=7%3A2012-02-17-11-24-00&Itemid=427&lang=by

22.05.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier