Пошук

Каляндар

 
панядзелак
КАСТРЫЧНІКА

Малітва да Найсьвяцейшае Багародзіцы – аўтар сьв. Кірыла Тураўскі  


Малітва да Найсьвяцейшае Багародзіцы – аўтар сьв. Кірыла ТураўскіНадзея ўсіх канцоў зямлі, найсьвятая Багародзіца,
анёлаў вялікае зьдзіўленьне, прарокаў ўзвышанае прапаведаваньне,
апосталаў хвала, мучанікаў цьвёрдае ўмацаваньне,
біскупаў выдатнае ўпрыгожаньне, уладароў непераможная дзяржава,
цэркваў пачэсная краса, манахаў сьвятая надзея,
посьнікаў непарушная моц, верных пэўная абарона,
аздараўленьне хворых, добрая правадніца тых, што зблудзілі,
хуткая заступніца ў бядзе, суцяшэньне тых, каго ненавідзяць,
карміцелька сіротаў, ціхая радасьць матак, настаўніца мудрасьці для малых,
спакойнае прыстанішча для тых, што плаваюць, спадарожніца падарожных,
супакой для спрацаваных, невычэрпнае багацьце бедных,
покрыва і прытулак для пакрыўджаных, пацяшэньне сумных,
прымірэньне з Богам грэшнікаў, надзейная абарона ўсіх хрысьціянаў
і вядомае збаўленьне ўсяго сьвету!

Усхваляю Цябе анёльскім прывітаньнем: Радуйся, поўная ласкі Дзева, Маці Багародзіца,
зямное неба, адухоўленая сьвятыня, хорам прасторны, селішча Бога незьмяшчальнага,
сьветлы ліхтар, памочніца, хутчэйшая за маланку, зорка незаходная,
чаша, што мае ў сабе віно збаўленьня, купеля, што абмывае грахі,
узвышэньне роду людзкога, пасад Хлеба Жыцьця, Маці Хрыста Бога нашага!
Малі Яго, каб Тваім заступніцтвам выбавіў мяне ад вечнае мукі,
цяпер і заўсёды, і на вякі векоў. Амін.

28.04.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier