27 красавіка 2021 - VII гадавіна кананізацыі папы Яна Паўла ІІ
Кананізацыя Яна XXIII і Яна Паўла II мела месца ў Рыме 27 красавіка 2014.
Была гэта літургічная цырымонія беспрэцэдэнтная ў гісторыі Царквы. Назвалі яе Імшой чатырох Папаў: двое былі ўзведзены да славы алтароў папам Францішкам у прысутнасці яго папярэдніка на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра. Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа. Праз Яго заступніцтва, дай нам Божа, асаблівае блаславеньне для нашай Бацькаўшчыны - Беларусіі для ўсяго беларускага Народу.Амін.
|