18 красавіка 2021 - Нядзеля свв. Жанчынаў Міраносіцаў
Сказаўшы міраносіцам "Радуйцеся", Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа,і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: "Збаўца ўваскрос з магілы. (Кандак міраносіцаў, Тон 2)
+ + +
Шчыра віншуем ўсіх жанчынаў - верніцаў Хрыста ў БГКЦ, што наведваюць нашыя храмы і капліцы. Дзякуем ім за малітоўную і матэрыяльную падтрымку, за арганізацыйнае служэнне, за клопат аб парафіях.
Малітвамі Усіх Святых Беларускай Зямлі няхай шчодра блаславіць вас Уваскрослы Госпад.
+архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ
|