Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўрачыста адзначаць у Мінску
13 красавіка булай Ex quadam святы Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і Мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцёльныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў панавання на нашых землях бязбожнага савецкага рэжыму і пераследу веры і Касцёла.
З гэтай нагоды ў нядзелю 18 красавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі а 13-й гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша.
Эўхарыстыю ў інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі будуць цэлебраваць Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Іерархі шчыра запрашаюць вернікаў да ўдзелу ў гэтай святой Імшы.
Паводле Catholic.by |
|
12.04.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
