Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак: звернемся з даверам да міласэрнага Хрыста  


Папа Францішак: звернемся з даверам да міласэрнага ХрыстаСвяты Айцец скіраваў заклік у сувязі з набліжэннем свята Божай Міласэрнасці, якое будзе адзначацца ў Касцёле 11 красавіка 2021 г. Ён заклікаў маліцца аб ласцы прабачэння і дзейснай любові да бліжняга.

 

Францішак нагадаў, што ўстанаўліваючы свята Божай Міласэрнасці, св. Ян Павел ІІ, заявіў: “Літургія гэтай нядзелі нібыта акрэслівае шлях міласэрнасці, які аднаўляе сувязь чалавека з Богам і стварае новыя адносіны братэрскай салідарнасці паміж людзьмі”.

 

Пантыфік працытаваў словы з энцыклікі Dives in misericordia, у якой св. Ян Павел ІІ пісаў: “Езус Хрыстус вучыць нас, што “чалавек павінен не толькі атрымліваць і спазнаваць міласэрнасць Бога, але таксама пакліканы “чыніць міласэрнасць” у адносінах да іншых: “Шчаслівыя міласэрнасныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць (Мц 5,7)”.

 

“Звернемся з даверам да міласэрнага Хрыста, просячы Яго аб ласцы прабачэння і дзейснай любові да бліжняга”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 7 красавіка 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

 

Паводле https://www.vaticannews.va/


7.04.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier