Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
У Маскве католікі абодвух абрадаў разам моляцца па-беларуску
Цэлебраваў Эўхарыстыю айцец Пётр Карнялюк OFM Conv.
Удзельнікі літургіі вельмі ўдзячныя айцу Пятру за праніклівыя словы казання на роднай мове; за тое, што ён узяў на сябе абавязак пастаянна апекавацца вернікамі-беларусамі маскоўскага рэгіёну. Пастырскія сустрэчы, якія душпастыр арганізуае ў Францішканскім цэнтры, сталі ўжо добрай традыцыяй.
Варта адзначыць, што на Імшы, якая цэлебруецца па-беларуску ў сталіцы Расіі, збіраюцца католікі як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў.
Супольнасць маскоўскіх католікаў асабліва ўдзячная таксама Вользе Хруль за зробленыя ёю фотаздымкі; за тое, што яна вядзе і захоўвае фотаархіў усіх сустрэч, пачынаючы з першай Імшы на беларускай мове, якая пасля доўгага перапынку цэлебравалася ў Маскве.
Тэкст: Аляксей Бука / Фота: Вольга Хруль / Catholic.by |
|
9.03.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
