Пошук
Нядзельнае казаньне
субота
САКАВІКА |
18-25 студзеня 2021: Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
Падчас трансляцыі “Анёл Панскі” 17 студзеня 2021 г. ён нагадаў, што асабіста ўзначаліць Нешпары ў канцы адмысловага Тыдня малітваў.
“Пачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У гэтым годзе тэма спасылаецца на настаўленне Езуса: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён” (пар. Ев. Яна 15,5-9). У панядзелак, 25 студзеня, мы завершым яго цэлебрацыяй Нешпараў (Вячэрні) у базыліцы св. Паўла за Мурамі разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх супольнасцей, якія прысутнічаюць у Рыме. У гэтыя дні будзем маліцца ў адзін голас аб выкананні жадання Езуса: “Каб усе былі адно”, - заклікаў Папа.
Паводле https://www.vaticannews.va/ |
18.01.2021
|