Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Біскуп Казімір Велікаселец: высокі давер да маёй сціплай асобы
Новапрызначаны Апостальскі адміністратар паведаміў Catholic.by, што новае прызначэнне стала для яго поўнай нечаканасцю.
«Гэта высокі давер, аказаны маёй сціплай асобе, і я ўдзячны за яго Папу Францішку.
Усведамляючы маю чалавечую абмежаванасць для выканання даручанага мне адказнага задання, я давяраю маё пастырскае служэнне Найсвяцейшай Панне Марыі і прашу ўсіх маліцца за мяне, каб Бог мне дапамог выканаць Яго волю, як гэта напісана ў маім біскупскім гербе — Fiat voluntas tua — „Будзь воля Твая“», — сказаў біскуп Казімір Велікаселец.
Нагадаем, што мітрапаліцкая кафедра Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі засталася вакантнай пасля таго, як Папа Францішак прыняў прашэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб выхадзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем ім 75-гадовага ўзросту. На час да прызначэння новага Мітрапаліта Святы Айцец прызначыў старэйшага ў Беларусі каталіцкага іерарха Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі.
Такім чынам цяпер падчас Імшаў, якія цэлебруюцца ў касцёлах і капліцах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у Эўхарыстычных малітвах успамінаецца імя біскупа Казіміра.
Падобнае здараецца ўжо не ўпершыню.
14 чэрвеня 2006 года Мінска-Магілёўская мітрапаліцкая кафедра стала вакантнай пасля сыходу на пенсію яе першага ў сучаснай гісторыі Беларусі арцыпастыра кардынала Казіміра Свёнтка. Да таго, як 21 верасня 2007 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў Мінска-Магілёўскім мітрапалітам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскім адміністратарам sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі больш за год быў цяперашні біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Функцыі Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі цяпер пераходзяць да яго ранейшага намесніка біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Паводле Catholic.by |
|
4.01.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
