Парламент Ірака аднагалосна прыняў закон, згодна з якім Раство зараз з'яўляецца «нацыянальным святам, якое адзначаецца са штогадовай перыядычнасцю», паведамляе выданне Christianity Today.
Дэкларацыя з'яўляецца першай у сваім родзе, якая дазваляе хрысціянам адзначаць свята кожны год. У 2008 годзе парламент вырашыў, што Раство можа быць «разавым святам». З таго часу ўрад не абнаўляў закон.
«Сёння Раство - сапраўднае свята для ўсіх іракцаў», - сказаў Базіліо Ялдо, біскуп Халдэйскай каталіцкай царквы Багдада. «Гэта пасланне велізарнай каштоўнасці і надзеі».
Хоць рэлігійныя лідэры ўзрадаваліся гэтай навіне, яны працягваюць выказваць неспакой за свой народ.
«Заява вельмі прыгожая, але ўжо вельмі позна», - сказаў Ашура Эскрыя, прэзідэнт Асірыйскай супольнасці дапамогі ў Іраку. «Наша праблема не ў святах, а ў катастрафічным скарачэнні колькасці хрысціян».
Паводле ацэнак экспертаў, у гэтай неспакойнай краіне засталося ўсяго каля 250 000 хрысціянаў.
Але Ара Бадальян, пастар Нацыянальнай баптысцкай царквы ў Багдадзе, лічыць, што новы закон аб святкаванні Раства прынясе надзею і аднаўленне невялікаму хрысціянскаму насельніцтву.
«Я спадзяюся, што падобныя законапраекты будуць суправаджацца дапамогай малюсенькай меншасці хрысціян, пакінутай у Іраку», - сказаў ён. «Урад павінен аднавіць хрысціянам пашкоджаныя дамы і забяспечыць ім абарону».
Новы прэм'ер-міністр Мустафа аль-Кадымі сказаў кардыналу Луі Рафаэлю Сако, што ён будзе садзейнічаць вяртанню хрысціянскіх бежанцаў. Папа Францішак таксама абвясціў раней у гэтым месяцы аб сваім намеры наведаць «раўніны Ура, звязаныя з памяццю Абрагама» ў Іраку.
Паводле https://cnl.news/