Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

25 снежня 2020 г.- віншуем св. Язэпа з Нараджэннем Ісуса Хрыста  


25 снежня 2020 г.- віншуем св. Язэпа з Нараджэннем Ісуса Хрыста Молімся за ўсіх хрысціянаў Беларусі.


ДЗЕНЬ X (25 снежня):


КАНДАК 10
Уратаваць можаш кожнага, хто пад тваю абарону ўцякае, блаславёны Язэпе, бо немагчыма каб Той, Хто слухаў цябе на зямлі ва ўсім, не пачуў бы цябе, які стаіш перад ім у небе із Анёламі пяеш:
Алілуя


ІКАС 10
Ты - мур абаронны для ўсіх, хто прыбягае да цябе, праведны Язэпе, таму не пакінь і нас, якія ў бурах спакусаў, бедах і смутку жыцьцёвым уцякаем пад тваю абарону і пяем табе:
-Радуйся, хуткі заступнік у бедах і напасыцях;
-Радуйся, моцны хадайнік за нас перад Богам:
-Радуйся, цьвёрдая надзея наша ў буры збянтэжанасьці і зьдзіўленьня;
-Радуйся, хуткае выбаўленьне ад паклёпу людскога;
-Радуйся, карміцель Таго, Хто сілаю слова трымае ўсё;
-Радуйся, бо выбаўляеш нас ад голаду душэўнага і ўсялякага смутку;

- Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоў ны заступнік душаў нашых.


25.12.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier