Пошук

Каляндар

 

Дзе паглядзець святую Імшу на Божае Нараджэнне? Спойлер: лепш у Інтэрнэце  


Дзе паглядзець святую Імшу на Божае Нараджэнне? Спойлер: лепш у ІнтэрнэцеТрадыцыйна ўвечары 24 снежня на беларускім тэлебачанні адбудзецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі, а 25 снежня большасць тэлеканалаў свету пакажуць у прамым эфіры благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».

 

24 снежня

  • Беларусь 1, Беларусь 24
  • 21.45 — святая Імша Пастэрка. Трансляцыя з магілёўскага катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Цэлебрацыю ўзначальвае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
  • 23.45 — святая Імша Пастэрка. Уключэнне з ватыканскай базылікі святога Пятра. Цэлебрацыю ўзначальвае Папа Францішак.

25 снежня

  • Канал Еўраньюс
  • 14.00 — благаслаўленне Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Папы Францішка. Прамая трансляцыя з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане
  • Беларусь 3
  • 7.15 — «Размовы пра духоўнае». Раство Хрыстова
  • 17.20 благаслаўленне Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Папы Францішка. Запіс з перакладам на беларускую мову

Прамыя трансляцыі ўрачыстых святых Імшаў без каментароў можна будзе глядзець таксама на партале Catholic.by у адпаведнасці з раскладам набажэнстваў у кожнай парафіі, адкуль вядуцца трансляцыі.

 

Паводле Catholic.by


24.12.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier