Пошук

Каляндар

 

У Нядзелю Святых Айцоў - молімся з Праведным Язэпам  


У Нядзелю Святых Айцоў - молімся з Праведным Язэпам“Шчаслівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасці, 

бо яны насыцяцца” (Мц 5, 6)


ДЗЕНЬ V (20 снежня):


КАНДАК 5

Богаабраную Юную Дзеву прыняўшы ў дом свой, ты, блаславёны Язэпе, любіў яе, як абручніцу, шанаваў Яе, як Найчыстую Дзеву і Маці Збаўцы сьвету, і служыў Ей са страхам і пабожнасьцю ўсёй душою, каб сталася напісанае ў Законе і прароках, і разам з Марыяй клікаў Богу: 

Алілуя.


ІКАС 5

Убачыўшы ў стайні Бэтлеемскай зорку, якая зазьзяла ад Якуба, ты першы пакланіўся Народжанаму, і калі неба — зорку, Анёлы — хваласьпеў, пастушкі — вызнаньне, а мудрацы дары прынесьлі і пакланіліся, то ты, праведны Язэпе, усяго сябе прынес у дар Госпаду, і жыцьцё, і клопат, і працу аддаў на служэньне Яму. Дзеля гэтага сьпяваем табе:

-Радуйся, які ўбачыў раней за ўсіх сьвітанак незаходнага Сонца праўды;

-Радуйся, першы на зямлі сьведка і служка ўцелаўленьня Сына Божага, ад Айца народжанага спрадвеку; 

-Радуйся, зямны апякун, ты ўдастоіўся імя Айца, Апекуна Нябеснага;

-Радуйся, ахаронца і клапатлівы служка Дзіцятка, Якому са страхам служаць хоры Анельскія; 

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.


20.12.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier