Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

“На многія і шчасныя леты!” – “Ad multos annos prosperos!”  


“На многія і шчасныя леты!” – “Ad multos annos prosperos!”Вернікі грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску

павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння.


+++


Яго Святасці Папе Рымскаму ФРАНЦІШКУ

Пастыру Паўсюднай Царквы

РЫМ

ад Вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску


Ваша Святасць, Пачэсны і Дарагі Папа ФРАНЦІШАК,

віншуем Вас з Днём Вашага нараджэння – 17 снежня.

“На многія і шчасныя леты!” – “Ad multos annos prosperos!”


Дзякуем Вам за Ваш архіпастырскі і дыпламатычны клопат пра Беларусь, 

асабліва за Юбілейны Год св. Язэпа. Для нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, якая аднавіла сваю адкрытую душпастырскую дзейнасць 30 год таму – гэта асабліва каштоўны дар.


Дзякуй Вам, Ваша Святасць, за Апостальскі ліст “Patris corde” - “Бацькоўскім сэрцам” і за дар адпустаў, які нас заахвочвае да духовага подзвігу веры і ўчынкаў міласэрнасці. 

Перад Іконай Праведнага Язэпа штодня чытаем Акафіст і асэнсоўваем Вашыя словы, што “Бог знаходзіцца там, дзе чалавеку пагражае небяспека, дзе чалавек пакутуе, дзе ўцякае, дзе перажывае непрыняцце і пакінутасць".

Усіх грамадзянаў нашай Бацькаўшчыны – шматпакутнай Беларусі, давераем Заступніцтву св. Язэпа.

Молімся за Вашае служэнне Паўсюднай Царкве і просім Вашага Апостальскага Блаславення!


Вернікі грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску

Мінск, 17 снежня 2020.


17.12.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier