Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
САКАВІКА |
СВЯТЫ ЯЗЭП - МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА
+++
Першая група пілігрымаў прыбыла ўжо 9 снежня 2020 - гэта былі святары з Ордэну Айцоў Марыянаў, групу якіх узначаліў пробашч парафіі св. Язэпа ў Воршы - а. Вадзім Мізер МІС. Пілігрымаў прыняў у храме протапрэзбітар Андрэй Абламейка, будаўнік душпастырскага цэнтра і былы пробашч мінскай парафіі Праведнага Язэпа.
+++
У рамках Перадкаляднага посту ў мінскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа маем дадатковую Боскую Літургію ў серады: 16 і 23 снежня, у 18:30. Ёсць магчымасць да св. Споведзі і Духоўнай размовы. У Сераду 16 снежня молімся за тых, што ў зняволенні (у турмах, ІЧУ ітд.). На малітву запрашаем роднх, сяброў і тых, хто ўжо выйшоў на волю. У гэты ж вечар да малітвы можна далучыцца духова.
+++
Усе, хто жадае духоўна падрыхтавацца да свята Раства Хрыстовага, але не можа фізічна быць прысутным на рэкалекцыях - праз далёкую адлегласць, або эпідэміялагічныя прычыны, запрошаныя далучыцца да рэкалекцый у ZOOM. Тры сустрэчы з рэкалектантам, айцом Андрэем Кратом з Гародні, пройдуць 18 і 19 снежня. Першая сустрэча адбудзецца 18 снежня ў пятніцу ў 19:00. Для удзелу ў рэкалекцыях трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Звяртайцеся калі ласка на Viber, WhatsApp +375 29 312 28 26, або ў Facebook Яўген Усошын. Пракансультавацца можна таксама па тэлефоне +375 29 312 28 26. (а. Яўген) |
15.12.2020
|