Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Новы біскуп грэка-каталіцкай епархіі Крыжаўцы  


Новы біскуп грэка-каталіцкай епархіі Крыжаўцы17 кастрычніка 2020 г. адбылася хіратонія навага біскупа грэка-каталіцкай епархіі Крыжаўцы Уладыкі Мілана Стыпіча.


Боская Літургія, у час якой прайшла хіратонія, служылася па плошчы перад кафедральным саборам Найсвяцейшай Тройцы ў сталіцы епархіі – горадзе Крыжаўцы. Хіратонію здзейснілі: папярэдні біскуп епархіі Крыжайцы Уладыка Нікола Кекіч, рыма-каталіцкі архібіскуп Заграба кардынал Ёсіп Бозаніч ды апостальскі нунцый у Харватыі архібіскуп Джорджо Лінгуа - з саўдзелам грэка-каталіцкіх біскупаў з Сербіі, Паўночнай Македоніі, Венгрыі, Украіны і Аўстрыі ды біскупаў лацінскага абраду з Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі. Удзельнічалі шматлікія святары візантыйскага і лацінскага абраду.

Прадстаўнік Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў зачытаў віншавальны ліст прэфекта Кангрэгацыі – кардынала Леанарда Сандры.

 

Папа Францішак прызначыў Уладыку Мілана Стыпіча епархіяльным біскупам епархіі Крыжаўцы 8 верасня 2020 г. Да гэтага Уладыка Мілан Стыпіч кіраваў епархіяй як апостальскі адміністратар “sede vacante” (ад 18 сакавіка 2019 г.).

 

Грэка-каталіцкая епархія Крыжаўцы была арганізаваная ў 1777 г. як спадкаемца ўніі з Рымам, што была здзейснена ў манастыры Марча ў 1611. У доўгай гісторыі епархія апекавала грэка-католікаў розных народаў, якія сёння пражываюць у Харватыі, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Босніі і Герцагавіне, Славеніі, Чарнагорыі.

 

Сталіца епархіі знаходзіцца ў горадзе Крыжаўцы (Križevci) ў Харватыі. Парафіі епархіі размешчаныя ў Харватыі, Славеніі ды Босніі і Герцагавіне, яна апякуе харватаў, русінаў і украінцаў.

 

Новы біскуп грэка-каталіцкай епархіі КрыжаўцыНовы біскуп грэка-каталіцкай епархіі КрыжаўцыНовы біскуп грэка-каталіцкай епархіі Крыжаўцы


21.10.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier