Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Пантыфік прыняў у Ватыкане Каталікоса ўсіх армян
Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй вакол Нагорнага Карабаха быў, па словах пастыра Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгіна II, галоўнай тэмай яго сустрэчы са Святым Айцом. У інтэрв’ю “Il Messaggero” іерарх прызнаўся, што прасіў у Апостальскай Сталіцы дапамогі і тлумачыў, што адбываецца на самой справе. Ён звярнуў увагу на атаку Азербайджана ўздоўж усёй мяжы з Нагорным Карабахам, здзейсненую з выкарыстаннем самых новых відаў цяжкага ўзбраення, артылерыі і нават беспілотных лятальных апаратаў, якія атакавалі населеныя пункты Нагорнага Карабаха. На жаль, ёсць ахвяры. Гарэгін II падкрэсліў, што гэта было зроблена пры падтрымцы Турцыі, якая хоча ўмацаваць свае ваенныя пазіцыі ў рэгіёне. Ён нагадаў, што складанае нацыянальнае пытанне ў Нагорным Карабаху стала спадчынай савецкіх часоў, калі тэрыторыя, дзе дамінуюць армяне, была ўключана ў склад Азербайджана. Гэта было прычынай вайны 1988-1994 гг. Каталікос усіх армян пацвердзіў супрацоўніцтва абедзвюх Цэркваў і выказаў удзячнасць Святому Айцу за словы, сказаныя пасля малітвы “Анёл Панскі”. “Малюся аб міры на Каўказе і прашу бакі канфлікту зрабіць канкрэтныя жэсты добрай волі і братэрства, якія змогуць прывесці да вырашэння праблем не з выкарыстаннем сілы і зброі, але шляхам дыялогу і перамоў”, - заклікаў у мінулую нядзелю Францішак. Паводле Vatican News |
|
29.09.2020
|






Сёньняшняе чытаньне:
