«Вернемся да Эўхарыстыі з радасцю!»
«Віртуальнае» набажэнства не можа параўнацца з асабістым удзелам у літургіі і замяніць яго. У пасланні Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў да старшыняў Канферэнцый каталіцкіх біскупаў адзначаецца неабходнасць вяртання да нармальнага літургічнага жыцця вернікаў, дзе гэта дазваляе крызісная сітуацыя ў сферы аховы здароўя. +++ Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) звяртае ўвагу вернікаў, што з дня 1 кастрычніка 2020 адклікаецца дыспенса ад абавязку асабістага ўдзелу ў Боскай Літургіі ў нядзелі і свята. Ад гэтага ўдзелу звальняюцца асобы хворыя і старэйшыя. Адначасова нагадваецца аб неабходнасці захавання сродкаў індывідуальнай абароны (масачны рэжым) і гігіены.
|