Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Арцыбіскуп Тадэвуш запрашае ў Чырвоны касцёл на супольную малітву за Беларусь  


Арцыбіскуп Тадэвуш запрашае ў Чырвоны касцёл на супольную малітву за Беларусь18 жніўня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца адмысловая малітва за беларускі народ, узяць удзел у якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае хрысціянаў розных канфесій, а таксама прадстаўнікоў юдаізма і іслама.

У гэты дзень па ініцыятыве Выканаўчага камітэта Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax хрысціяне Еўропы а 18-й гадзіне па сярэднееўрапейскім часе з’яднаюцца ў супольнай малітве «Ойча наш» за народ Беларусі.

Адначасова з імі, у 19.00 па мінскім часе, у Чырвоным касцёле прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, юдаізма і іслама будуць разам маліцца аб перамозе праўды, справядлівасці і міру ў нашай Бацькаўшчыне.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да міжрэлігійнай малітвы. Пасля яе кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату ўзначаліць у святыні цэлебрацыю святой Імшы за Беларусь.

Увага! Просьба да афіцыйных прадстаўнікоў канфесій, якія жадаюць звярнуцца да ўдзельнкаў малітвы з кароткай прамовай, загадзя падысці ў сакрыстыю Чырвонага касцёла.

Паводле Catholic.by

17.08.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier