Заклік Яго Блаславенства Святаслава да вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы да малітвы за беларускі народ.Дарагія ў Хрысце!
У гэтыя драматычныя дні, калі беларускі народ змагаецца за свае правы і свабоду, абараняючы сваё волевыяўленне, сацыяльную справядлівасць і ўласную годнасць, заклікаю сыноў і дачок Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы горача маліцца за спыненне гвалту над нявіннымі, за ўстанаўленне грамадскага парадку і разумення ў беларускім народзе, за мір і захаванне адзінства і цэласнасці беларускай дзяржавы.
Украінскі народ, які ў наш час працягвае змагацца, абараняць і ўмацоўваць сваю свабоду і годнасць, як ніхто іншы ведае, як няпроста і нялёгка цалкам ачысціцца ад панавання таталітарнага мінулага, каб жыць у свабодзе дзяцей Божых, свабодна і адказна будуючы свае сацыяльнае і дзяржаўнае існаванне.
Таму выявам нашай салідарнасці з беларускім народам стане шчырая і сардэчная малітва, якую мы далучым да тых, што мы творым штодня а 21 гадзіне за мір і спакой ва Украіне, каб Госпад Бог змілаваўся над нашымі народамі і даў ім вызваленне і абарону ад бачных і нябачных супраціўных сіл, ацаленне і вызваленне!† СВЯТАСЛАЎ
Дадзена ў Кіеве, пры патрыяршым саборы Уваскрасення Хрыстовага,
14 жніўня 2020 года Божага