Духовая падрыхтоўка грэка-каталіцкіх парафій Цэнтральнага дэканата
Апостальскае Пасланне Папы Яна Паўла ІІ “Orientale Lumen - Святло Ўсходу” – тэта духовая база XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2020.
У складанай сітуацыіі эпідэміі значная частка духовай праграмы Пілігрымкі пройдзе ў фармаце ан-лайн.
Але як падрыхтоўка да самой пілігрымкі, на працягу 2 тыдняў, у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях ў Беларусі праходзяць “сінаксы” – г. зн. багаслужэнні, малітвы і катэхетычныя сустрэчы прадстаўнікоў парафій.
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, 27 чэрвеня 2020
Парафіяльная “сінакса духовай падрыхтоўкі” прайшла ў рамках парафіяльнага свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Па запрашэнні пробашча парафіі а. Яўгена Усошына, архімандрыт Сяргей (Гаек) узначаліў святочную Боскую Літургію і заклікаў усіх вернікаў парафіі (так сама і тых, хто ў святкаванні ан-лайн) ісці з новай духовай энергіяй шлахам досведу веры, як шляхам “пазнання хрысціянскага Усходу” (СУ,5).
“Каштоўнай дапамогай на гэтым шляху няхай будзе нястомная малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі” – сказаў архімандрыт.

Парафія Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне, 28 чэрвеня 2020
Па запрашэнні пробашча парафіі а. Андрэя Абламейкі, архімандрыт Сяргей (Гаек) узначаліў Боскую Літургію і перад шанаванай ў парафіяльным храме Іконай Хрыста Чалавекалюбца нагадаў вернікам аб іх асаблівым пакліканні мужна сведчыць аб міласэрнасці Ісуса Хрыста людзям, якія не маюць досведу сустрэчы з Хрыстом Міласэрным.
Малітва працягнулася перад Крыжом на прыцаркоўным пляцы.

Парафія св. Мікалая Цудатворцы, 29 чэрвеня 2020
“Сінакса духовай падрыхтоўкі” у парафіі св. Мікалая прайшла ў рамках свята святых Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.
Боскую Літургію ўзначаліў адміністратар парафіі а. Аляксандр Шыбека.
Свята было добрай нагодай асэнсаваць каштоўнасць прыналежнасці да Каталіцкай (Паўсюднай) Царквы і малітвы аб плённым сведчанні веры, надзеі і любові ў штодзённым жыцці вернікаў.


