Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
САКАВІКА |
Каталіцкія біскупы Беларусі ўзгадваюць святога Яна Паўла ІІ і дзеляцца сведчаннямі пра яго
Анлайн-сустрэча іерархаў прайшла па ініцыятыве ксяндза каноніка Юрыя Санько, адказнага за падрыхтоўку агульнабеларускай пілігрымкі па слядах святога Яна Паўла ІІ, якая не змагла адбыцца з-за пандэміі каранавірусу.
У відаэканферэнцыі ўзялі ўдзел усе каталіцкія іерархі Беларусі акрамя біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які знаходзіцца ў шпіталі, а таксама Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і два святары: ксёндз Юрый Санько і дырэктар «Радыё Марыя Беларусь» ксёндз Аляксандр Фаміных.
Мэта гэтай незвычайнай ініцыятывы — даць магчымасць беларускім вернікам ушанаваць 100-гадовы юбілей святога Яна Паўла ІІ, які праходзіць ва ўмовах пандэміі, калі мноства людзей застаюцца дома, каб пазбегнуць заражэння.
Запрашаем да прагляду, каб дзякуючы сведчанням беларускіх каталіцкіх іерархаў узгадаць асобу Вялікага Папы і годна ўшанаваць яго юбілей супольнай малітвай разам з біскупамі.
Паводле Catholic.by |
18.05.2020
|