Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Малітоўны марш мужчынаў – мужчыны моляцца аб мужнасці – M3
Хочам маліцца аб мужнасці веры, надзеі, любові для сябе, для нашых сем'яў, для нашых хрысціянскіх супольнасцяў. Група маладых (і не толькі маладых) мужчынаў, якая напярэдадні Раства Хрыстовага сустрэлася на братэрскую малітву 21 снежня 2019 г. у мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (гл. фота), хацела і ў Вялікім посце сустрэцца на малітоўны вечар.
Але сітуацыя эпідэміі на гэта не дазваляе. Таму 19 сакавіка 2020 яны пачалі братэрскі, малітоўны марш (шлях) – у інтэрнэт прасторы.
Апостал Павел у 2-ім Пасланні да Цімафея (2 Цім 4:7) гаворыць аб “добрым змаганні” свайго жыцця і аб гэтым, што “бег скончыў, веру захаваў”.
На самой справе ў грэцкім тэксце гэтага Паслання сустракаем слова δρόμος [дромос] што азначае шлях. Таму ў духовай праграме М3 - Мужчыны Моляцца аб Мужнасці малітоўны шлях быў названы маршам (а не бегам).
“Мы пачынаем сёння, у дзень св. Язэпа (Юзафа) - завяршым марш (шлях) на свята Дабравешчання Гасподняга, 25 сакавіка 2020. Да малітвы – у форме найбольш Табе блізкай і зручнай – можаш далучыцца ў любы момант.
Яшчэ сёння памаліся аб дары мужнасці для сябе і сваіх братоў і сяброў. Твой удзел будзе вядомы Госпаду”
Можаш таксама напісаць сваю думку ці інтэнцыю на мэйл: elpisby@gmail.com |
|
19.03.2020
|






Сёньняшняе чытаньне:
