Пошук

Каляндар

 

Да 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў Мінску  


Да 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў МінскуВечар успамінаў першай грэка-каталіцкай Літургіі ў Мінску, якую адслужыў айцец Аляксандар Надсан.

 

Дваццаць першага лютага 2020 г., у пятніцу ўвечары, на заканчэнні сырапуснага тыдня перад Вялікім Постам, у капліцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску быў адслужаны падзячны Акафіст Імю Ісусаваму з удзелам архімандрыта Сяргея (Гаека) і мінскіх душпастыраў а. Андрэя Абламейкі і а. Аляксандра Шыбекі.

Вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафій Мінска сабраліся разам каб малітоўна падзякаваць Богу за той цуд, які адбыўся 30 год таму – 11 сакавіка 1990 г. ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа на мінскай Кальварыі.

Сярод тых, хто прысутнічаў у Вечары падзякі і ўспамінаў былі і самі ўзельнікі той падзеі 30 год таму, і тыя, хто далучыўся да Царквы пазней.

 

Пасьля Акафіста ў капліцы вечар працягваўся ў парафіяльнай бібліятэцы. Трэба адзначыць, што падобныя духоўна-культурныя мерапрыемствы адбываюцца ў рамках духоўнай праграмы Грэка-каталіцкага клуба інтэліценцыі імя святога Кірылы Тураўскага, які ўзначальвае вядомая паэтка Валянціна Аксак.

Яна ўзгадала той незвычайны і такі насычаны падзеямі час, асабліва звярнула ўвагу на шматлікасць тых, хто сабраўся ў той дзень (11.03.1990) у касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі каб памаліцца па-беларуску ўва ўсходнім (уніяцкім) абрадзе.

Сярод людзей былі і новаахрышчаныя, але дастаткова было і людзей якія рабілі свае першыя крокі да Бога і Царквы. Па словах спадарыні Валянціны, у сам касцёл было не праціснуцца з-за вялікай колькасці прысутных. Шмат хто хацеў упершыню ўбачыць айца Аляксандра Надсана – чалавека-легенду беларускай эміграцыі.

Пробашч парафіі Святога Духа ў Мінску – а. Андрэй Абламейка адзначыў, што ў 1990-м годзе існавала нямала цяжкасцяў, працавала савецкая прэса, якія ачарняла прадстаўнікоў беларускай эмірацыі.

Святар нагадаў пра тое, якім быў ён сам у той перыяд – 19-гадовым юнаком з “Талакі” і як сустрэча з айцом Аляксандрам паўплывала на ягонае жаданне стаць святаром.

 

Сярод удзельнікаў Вечара ўспамінаў былі такія вядомыя асобы як Алесь Гуркоў, Галіна Дубянецкая, Ірына Багдановіч, Алесь Суша. Кожны з іх глыбока перажыў момант духовай сустрэчы з айцом Аляксандрам, што пакінула вельмі светлыя ўспаміны.

Спадар Алесь Гуркоў узгадваў, што айцец Аляксандар прыязджаў яшчэ да сваёй місіі ў падтрымку дзяцей Чарнобыля, пра тое, з якімі авацыямі сустрэлі святара на мінскім вакзале з цягніка.

Ірына Багдановіч узгадвала, што духовыя размовы і споведзь з айцом Аляксандрам часта адбываліся ў памяшканьнях творчых калектываў, а таксама тыя духоўныя парады, якія даваў а. Аляксандр беларускай інтэлігенцыі. Асабліва прыгадала словы айца Аляксандра: “з пустога не нальеш”, глыбокі сэнс якіх зразумела пазней.

 

Вечар малітоўнай падзякі і ўспамінаў удзельнікі закончылі малітвай за Беларусь – супольным спевам гімна “Магутны Божа” на верш Наталлі Арсеневай.

 

Да 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў МінскуДа 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў МінскуДа 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў МінскуДа 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў Мінску

Фота Міколы Лавіцкага


22.02.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier